Зяленскі наведаў памежнікаў на мяжы Украіны з Беларуссю ў Валынскай вобласці

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас рабочай паездкі ў Валынскую вобласць наведаў памежны ўчастак, дзе сыходзяцца межы трох дзяржаў: Украіны, Беларусі і Польшчы. Пра гэта паведамляе офіс прэзідэнта.

19.04.2023 / 15:14

 Усе фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Для мяне гонар сёння быць тут, падзякаваць нашым памежнікам за абарону дзяржаўнай мяжы. За абарону нашай дзяржавы ў Бахмуце. Ведаю, як моцна вы там стаялі, трымалі Бахмут. Усе мы ганарымся, што ў нас ёсць такія моцныя памежнікі. Захавайце моц, справядлівасць і лютасць, якая ёсць у нас пры абароне нашай дзяржавы», — сказаў Зяленскі.

Nashaniva.com