Мінздароўя абнавіла патрабаванні да грамадскіх прыбіральняў

З 16 красавіка ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у якой сярод іншага рэгламентуецца камплектацыя грамадскіх прыбіральняў.

18.04.2023 / 19:33

Згодна з гэтым дакументам, інжынерныя камунікацыі, сантэхнічнае і іншае абсталяванне ў гарадскіх прыбіральнях павінны быць спраўнымі, а падлогі, столі, сцены, дзверы і вокны — без дэфектаў і пашкоджанняў.

У кожнай грамадскай прыбіральні павінны быць у наяўнасці ёршык, смеццевае вядро, туалетная папера з трымальнікам, накладное сядзенне для ўнітаза, рукамыйніца, гарачая і халодная вада, а таксама дазатар з вадкім мылам і электраручнікі або аднаразовыя папяровыя сурвэткі.

Індывідуальныя кабіны павінны быць з дзвярыма, якія знутры зачыняюцца на зашчапку. Там жа размяшчаюцца кручкі для адзення і сумак.

Рэгламентуецца і прыбіранне памяшканняў — не радзей чым адзін раз на суткі.

Асобным пунктам агаворваецца, дзе грамадскія прыбіральні павінны быць бясплатнымі. У першую чаргу гэта памяшканні ў грамадскіх будынках, на аўтазапраўках, у гарадскіх парках, батанічных садах, на пляжах і на рынках.

Чытайце таксама:

Беларусь далёка абышла Расію па колькасці прыбіральняў з каналізацыяй

Расійскія чыноўнікі пахваліліся дапамогай маці мабілізаванага: ёй адрамантавалі дзверы ў вулічнай прыбіральні

Ці трэба баяцца мікробаў у грамадскіх прыбіральнях?

Nashaniva.com