Украіна і Расія правялі велікодны абмен палоннымі

130 чалавек вярнуліся ва Украіну з расійскага палону ў выніку абмену, паведамляе кіраўнік Офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак.

16.04.2023 / 11:04

Усе фота: ermaka2022 / Telegram

«Вялікі велікодны абмен палоннымі. Вяртаем 130 нашых людзей. Ён праходзіў апошнія дні ў некалькі этапаў. Вайскоўцы, памежнікі, нацгвардзейцы, маракі, супрацоўнікі ДССТ [Дзяржаўная спецыяльная служба транспарту]… Радавыя і сяржанты, якія траплялі ў палон на бахмуцкім, салядарскім, запарожскім, херсонскім кірунках», — напісаў ён.

«Жыццё нашых — найвышэйшая каштоўнасць для нас. Задача гучыць коратка: вярнуць усіх. І мы вернем», — дадаў Ярмак.

Nashaniva.com