Сіноптыкі паабяцалі на Вялікдзень мокры снег

Сёння ў суботу будзе цяплей, чым заўтра.

15.04.2023 / 09:20

Сёння чакаецца ад плюс 6 да плюс 12 градусаў. У Мінску да +11.

А вось у нядзелю тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву маларухомага франтальнага падзелу.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, ноччу і раніцай магчымы мокры снег). Вецер будзе месцамі парывісты. Уначы будзе ад мінус 1 да +6.

Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па поўначы да плюс 17 градусаў па поўдні Беларусі. 

У Мінску — +9.

Nashaniva.com