Новая фэйкавая «рассылка ад «Байпол». Прапануюць праверыць, ці ёсць ты ў базе ГУБАЗіК, а насамрэч збіраюць вашы даныя

Імаверна, яе ўчынілі спецслужбы Беларусі. Яна можа цалкам здэананімізаваць ваш акаўнт, калі вы скарыстаецеся ботам.

13.04.2023 / 17:14

Чарговая рассылка адбываецца з пустых нядаўна зарэгістраваных акаўнтаў па раённых і дваравых чатах. Яна часткова капіруе нядаўнюю рассылку «Байпол», дзе прапаноўвалася праверыць ваш акаўнт. Але кантакты ў ёй несапраўдныя.

«Байпол» ужо пацвердзіў, што не мае да яе дачынення.

Чым небяспечна фэйкавая рассылка?

Падчас запуску бота вы аўтаматычна аддаеце ID вашага акаўнта, а пасля вам прапануюць падзяліцца нумарам тэлефона. Калі вы аддаеце ім нумар, то ён аўтаматычна заносіцца ў базу сілавікоў.

Калі вы сапраўды ўдзельнічаеце ў нейкіх чатах і «за мяжой», то бот прапануе вам тэрмінова звярнуцца па несапраўдным адрасе «Байсол», каб выцягнуць з вас дадатковыя звесткі.

Вось якое паведамленне выдае тым, хто патрапіўся на бот.

Як абараніцца ад такіх ботаў?

Па-першае, не націскайце на бот імпульсіўна і пераправерце, ці існуе такая рассылка, па іншых каналах. Пра публічныя спасылкі заўжды спачатку паведамляе сапраўдны канал ініцыятывы.

Па-другое, не аддавайце ніякім ботам ваш нумар тэлефона. Ніводны з вядомых сапраўдных ботаў яго не патрабуе.

Па-трэцяе, заўжды пераправярайце кантакты на арыгінальных рэсурсах і пішыце толькі па іх.

Чытайце таксама:

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Nashaniva.com