Алейнік заявіў у Венгрыі, што лічыць вінаватымі ў вайне «ЗША і іх сатэлітаў»

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік зрабіў заяву, якой пераклаў віну за вайну, што ўжо больш за год ідзе ва Украіну, з Расіі, якая яе развязала, на «ЗША і яе сатэлітаў». Зрабіў ён гэта на тэрыторыі краіны Еўрасаюза — Венгрыі, у якой знаходзіўся з працоўным візітам.

12.04.2023 / 20:21

«Мы не маглі сёння абыйсці ўвагай тэму Украіны, суседняй для абодвух нашых краін. І мы лічым складанымі і комплекснымі прычыны пачатку канфлікту.

Мы перакананыя ў тым, што сітуацыя справакаваная і раздзімаецца намаганнямі ЗША і іх сатэлітаў. Яны атрымліваюць ад гэтага прыбытак, дывідэнды і перавагі, а ўсе астатнія нясуць выдаткі. Беларусь і Венгрыя на баку міру»,

— заявіў Сяргей Алейнік па выніках праведзенага ў Будапешце пасяджэння беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Венгрыя — найбольш прыязная да Масквы краіна Еўрасаюза, яе кіраўніцтва амаль заўсёды займае асаблівую пазіцыю ў дачыненні да пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў. Дзякуючы гэтай пазіцыі Еўрасаюз часта сутыкаецца з праблемамі пры ўвядзенні санкцый і іншых абмежаванняў супраць Расіі і Беларусі і зацвярджэнні пакетаў дапамогі Украіне. 

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Беларусі прыляцеў з візітам у Венгрыю

Алейнік паехаў у Кенію, на фотах адтуль пабачылі Зінгмана

МЗС перадало частку мошчаў Еўфрасінні Полацкай у Іспанію

 

Nashaniva.com