Тэрабарона паказала, як адбівала атаку на КПП ФОТЫ

На 227-м агульнавайсковым палігоне ў рамках праверкі ўзроўню падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны Мінскай вобласці прайшла актыўная фаза штабнога вучэння, паведамляе Мінабароны.

12.04.2023 / 14:55

Падчас аднаго з этапаў было адпрацаванае пытанне адбіцця нападу дыверсійна-разведвальнай групы на кантрольна-прапускны пункт.

Ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, разам з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі, падкрэслівае прэс-служба Мінабароны.

У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне

Губернатар Мінскай вобласці не ведае, як выглядае дзяржаўны сцяг Беларусі ФОТАФАКТ

Фоты агенцтва «Ваяр»