Паручальнікаў журналістак Tut.by аштрафавалі на 18500 рублёў кожнага

Паводле прысуду Мінскага гарадскога суда, трое паручальнікаў журналістак Tut.by Вольгі Лойкі і Алены Талкачовай мусяць выплаціць дзяржаве па 500 базавых велічынь кожны.

10.04.2023 / 16:48

Сёння ў Мінскі гарадскі суд на падставе артыкула 134 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (Парадак накладання грашовага спагнання і звароту закладу ў даход дзяржавы) выклікалі трох паручальнікаў Вольгі Лойкі і Алены Талкачовай: дэпутата Валерыя Варанецкага, палітолага Яўгена Прэйгермана і бізнэсмена Аляксандра Швеца.

Усіх трох аштрафавалі на 500 базавых велічынь (18 500 рублёў) кожнага, згодна з артыкулам 121 КПК (Асабістае паручальніцтва). Гэта максімальная сума пакарання, якую прадугледжвае артыкул.

Агулам паручальнікі мусяць выплаціць дзяржаве 55 500 рублёў — больш за 18,5 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

У суд выклікалі людзей, што паручыліся за журналістак Tut.by, якія з'ехалі за мяжу

Nashaniva.com