З'явілася фота дэмантажу помніка Геніюш у Зэльве

«Народная Воля» апублікавала фота дэмантажу помніка паэтцы Ларысе Геніюш каля праваслаўнай царквы ў Зэльве. На ім відаць, што бюст з пастамента здымалі людзі ў камунгасаўскай уніформе.

05.04.2023 / 09:32

Фота: Народная Воля

«А камунальная гаспадарка ў Зэльве (як і паўсюль) падпарадкоўваецца выканкаму, — піша выданне. — Значыць, мясцовая выканаўчая ўлада ўсё ж мела дачыненне да ганебнай акцыі».

Пра тое, што помнік Геніюш знеслі, стала вядома 30 сакавіка. 

У райвыканкаме пераконвалі, што не ведаюць, куды падзеўся помнік, але раілі не шукаць яго і не выкупляць.

«Нават не мучцеся. Помнік знаходзіцца ва ўласніка, і ён не плануе рабіць захады па яго продажы. Я думаю, калі ён ва ўласніка, то ён патрэбны ўласніку», — даводзіла журналістам чыноўніца.

«Вы яго не выкупіце, нават не мучцеся». У райвыканкаме пракаментавалі знікненне помніка Ларысе Геніюш

Унук Ларысы Геніюш: Гэта зрабілі ўночы паціху, каб ніхто не бачыў, не ведаў

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

Nashaniva.com