Пачалася праца над пятым мультфільмам пра Шрэка

Творчы партнёр DreamWorks Крыс Мелеандры паведаміў, што кінастудыя знаходзіцца на стадыі прадакшн пятай часткі мультфільма «Шрэк».

05.04.2023 / 07:54

 У прыватнасці, студыя вядзе перамовы аб удзеле акцёраў агучкі з мінулых частак фільма — Майка Маерса, Кэмеран Дыяс і Эдзі Мэрфі — у новай частцы.

«Мы чакаем, што акцёры вернуцца. Перамовы пачынаюцца ўжо цяпер, і ўсе прыкметы таго, што мы атрымалі, кажуць аб тым, што акцёры з велізарным энтузіязмам чакаюць вяртання», — сказаў Мелеандры ў інтэрв'ю Variety.

Аднаўленне працы над новай часткай «Шрэка» звязана з поспехам мультфільма «Кот у ботах 2: Апошняе жаданне», які сабраў у пракаце амаль $500 млн. Афіцыйнай даты выхаду мультфільма пакуль няма. 

Апошняя частка прыгод Шрэка выйшла ў 2010 годзе.

Можа з’явіцца серыял паводле кніг пра Гары Потэра

Да каранацыі Карла III апублікуюць новы раман пра Джэймса Бонда

94-гадовая жанчына без адукацыі прачытала 1658 кніг за сваё жыццё

Nashaniva.com