Украінскі вайсковец Максім Калеснікаў, які правёў амаль год у расійскім палоне, вярнуўся на службу

У лютым інтэрнэт абляцела фота схуднелага вайскоўца УСУ з яблыкам у руках. Сёння ён апублікаваў сэлфі ў форме і паведаміў, што вяртаецца на службу.

04.04.2023 / 16:12

«Сёння 2 месяцы, як я вярнуўся з палону. +16 кг вагі, +тэрабайт інфы пра тое, што прапусціў, +незлічоныя мегатоны шчасця ад стасункаў з роднымі і блізкімі.

Учора вярнуўся на службу ва УСУ. Служу ўкраінскаму народу!» — напісаў Калеснікаў.

Максім Калеснікаў адразу пасля вызвалення

Чытайце таксама:

Падлетка, вывезенага ў Расію з Марыупаля, спынілі на мяжы з Беларуссю. Ён спрабаваў вярнуцца ва Украіну

Расійскія сілы захапілі будынак адміністрацыі Бахмута і прасоўваюцца ў цэнтр горада

Ва Украіне пахавалі беларуса-добраахвотніка Данілу Ляшука «Маджахеда»

Nashaniva.com