Беларуская IT-сфера працягвае траціць штомесяц больш чым па 800 чалавек

У першыя два месяцы 2023 года ў беларускім IT працягваецца тэндэнцыя адтоку спецыялістаў, якая назіралася амаль увесь 2022 год. За студзень і люты, паводле афіцыйнай статыстыкі, з кампаній сектара «Інфармацыя і сувязь» звольніліся 3 423 чалавекі. Чысты адток кадраў з беларускага IT у 2023 годзе — 800+ чалавек у месяц, піша Office Life.

03.04.2023 / 20:50

Адначасова за студзень і люты 2023 года пры звольненых 2423 чалавеках было прынята на працу ў IT-сектары ўсяго 1 737 спецыялістаў. На дадаткова створаныя працоўныя месцы працаўладкавана за два месяцы 226 чалавек.

Такім чынам, чысты адток кадраў з беларускага IT у студзені склаў 847 чалавек, у лютым — 839 чалавек. За два месяцы — мінус 1 686 работнікаў.

Для параўнання: за студзень—люты 2022 года ў Беларусі ў сектары «Інфармацыя і сувязь» было прынята на працу 3 483 чалавекі, звольнена — толькі 2 967 чалавек. Гэта значыць, яшчэ год таму быў чысты прыток кадраў у айцішку, але тэндэнцыя кардынальна змянілася пасля 24 лютага мінулага года.

За ўвесь мінулы год чысты адток спецыялістаў з кампаній сектара «Інфармацыя і сувязь» у Беларусі склаў каля 17 тыс. чалавек.

Чытайце таксама:

«Айцішнікі не бунтуюць, ну і хрэн з імі». Лібер пра Янчэўскага, Баграцова і Добкіна

З Беларусі сыходзяць яшчэ дзве вядомыя IT-кампаніі

Nashaniva.com