Астравец заваліла снегам

Другі месяц вясны, а замест цяпла — гурбы. Фота непагадзі ў райцэнтры публікуе «Анлайнер».

02.04.2023 / 17:18

У Астраўцы на 2 красавіка выпаў снег. Фота: чытач «Анлайнера»

«Сёння ў Астраўцы снег! Вось такі першакрасавіцкі жарт пад'ехаў 2 красавіка», — даслаў «Анлайнеру» фота чытач.

Праз снег нават футбольны матч давялося перанесці на дзве гадзіны. Першая ліга, першы тур, 2 красавіка Астравец гуляе з Баранавічамі, а тут гурбы. Відэа публікуе тэлеграм-канал футбольнага клуба «Астравец».

На нядзелю абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману

Nashaniva.com