У гомельскай жаночай калоніі зняволеных прэсуюць за чырвоную памаду 

Памаду чырвонага колеру прымаюць за салідарнасць з палітзняволенай Марыяй Калеснікавай.

02.04.2023 / 16:57

Палітзняволеная Вольга Класкоўская распавяла праваабаронцам:

«У мяне на вуснах была чырвоная памада і шмат супрацоўнікаў калоніі вельмі падазрона на мяне глядзелі. І спыталі:

— Што гэта значыць?

— У сэнсе «што»? Вясна.

 — Дык трэба вусны зялёнай памадай пафарбаваць пад колер нашай формы камуфляжнай».

Па словах Класкоўскай, іншыя аператыўнікі і адзін з кіраўнікоў калоніі ёй сказалі, што ім гэта не падабаецца, і пыталіся, навошта яна фарбуе вусны чырвоным.

«Ці то я капірую Калеснікаву, ці гэта я такую акцыю пратэсту вырашыла зладзіць, каб пазлаваць людзей у пагонах. Маўляў, у знак салідарнасці з Калеснікавай. І адміністрацыя насамрэч разглядала мой макіяж з чырвонай памадай як пэўную змову».

Вольга адзначае, што праз гэта гучалі заўвагі і да іншых зняволеных.

«Пакінула суд са словамі «Жыве Беларусь». Для ўжо асуджанай Вольгі Класкоўскай пракурор папрасіў 2,5 года калоніі па новай справе

Марыя Калеснікава працуе ў калоніі і аднаўляецца пасля аперацыі

Практычна не спала ў ШІЗА, губляла прытомнасць — што стала прычынай шпіталізацыі Марыі Калеснікавай

Nashaniva.com