У Беларусі забаранілі прадаваць шапку для лазні з прапагандай расійскага мілітарызму. Але збянтэжыла не гэта

У адной з крам Оршы праверка Віцебскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарту выявіла не адпаведную тэхнічным рэгламентам прадукцыю расійскай вытворчасці. У шапцы для лазні аказалася ў 10 разоў менш шэрсці, чым было заяўлена на этыкетцы, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

01.04.2023 / 21:32

У апісанні да шапкі гандлёвай маркі HotPot, вырабленай ТАА «Профіт» у Маскве, было пазначана, што яе матэрыял на 70% складаецца з шэрсці і на 30% — з поліэстэру. Калі ж кантралёры яе праверылі, то поліэстэру аказалася там 93%, а шэрсці толькі 7% — у 10 разоў менш за заяўленае, паведамляе Віцебская абласная інспекцыя Дзяржстандарту.

Натуральна, што такая шапка была прызнаная не адпаведнай патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, які, праўда, дапускае адхіленне фактычнага ўтрымання сыравіны, але не больш чым на 5%.

Чытайце таксама:

Забараняюць увозіць і прадаваць у Беларусі пральны парашок «Міф»

У Беларусі забаранілі прадаваць адзенне папулярнага брэнда

У Беларусі забаранілі прадаваць ніжнюю бялізну вядомага італьянскага брэнда

Nashaniva.com