Да каранацыі Карла III апублікуюць новы раман пра Джэймса Бонда

 Выдавецтва Ian Fleming Publications даручыла Чарлі Хігсан, аўтару серыі «Малады Бонд», напісаць кнігу пра новыя прыгоды Джэймса Бонда, прымеркаваную да каранацыі караля Карла III.

01.04.2023 / 09:29

Дэніэл Крэйг у ролі Джэймса Бонда. Кадр з фільма

Новы аповед пра агента 007 атрымае назву «На сакрэтнай службе Яго Вялікасці» і перанясе Бонда ў нашы дні — у 4 мая, за два дні да каранацыі караля Карла III.

Згодна з сюжэтам, Бонду будзе неабходна перашкодзіць спробе сарваць цырымонію. Гэта захоча зрабіць»багаты, эксцэнтрычны самазванец Атэльстан з Эсэкса». Кніга выйдзе 4 мая.

Усе ганарары ад яе продажу будуць накіраваны нацыянальнаму фонду пісьменнасці — незалежнай дабрачыннай арганізацыі, якая працуе са школамі і дзецьмі з нешчаслівых сем'яў.

Чытайце таксама:

У Вестмінстэрскім абацтве ўпершыню любы ахвотны зможа прайсціся па легендарнай «каранацыйнай пляцоўцы». Але толькі з адной умовай ФОТЫ

94-гадовая жанчына без адукацыі прачытала 1658 кніг за сваё жыццё

89-гадовы Кастусь Цвірка: Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору»!

Nashaniva.com