Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць геі на самых высокіх узроўнях, і яны «залатыя людзі»

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне Алега Гайдукевіча пасля паслання народу і парламента, паразважаў наконт геяў і лесбіянак, у тым ліку на самых высокіх узроўнях.

31.03.2023 / 15:46

Фота: БелТА

«Я нікога не хачу ў гэтым плане пакрыўдзіць. Чаму я пра гэта не кажу? Я яшчэ раз кажу, дзяўчатак, вось я як прэзідэнт, я дарую, бяру на сябе гэтую віну і на вас, на мужыкоў. Значыць, мы недагледзелі, значыць, мы дзесьці недапрацавалі ў чымсьці. Значыць, яны пачынаюць там. Ну, вы ведаеце, што такое ў фізічным дачыненні лесбіянства?

Што тычыцца геяў, ну гэта вычварэнцы, гэта брыдота апошняя.

Але чаму я пра гэта не кажу? Ну я ж усё ж такі прэзідэнт, тут я магу пажартаваць, не пажартаваць. У нас гэтых людзей дастаткова.

І нават не кажу, на жаль ці не, ва ўладзе на вельмі высокім узроўні я таксама ведаю некаторых людзей.

І калі мне пра гэта дакладваюць, так паміж радкоў, я думаю, дай пацікаўлюся. Вось высокага ўзроўню людзей, або ва ўрадзе, там яшчэ дзесьці, можа, і ў адміністрацыі там ёсць. Дакладна не ведаю, дзе гэтыя людзі, але яны ёсць. Я даручу, далажыце мне, дайце характарыстыку.

Што гэта за людзі? Як яны працуюць? Дай бог. Нягеям так працаваць, як яны. Ну, вось я вам шчыра кажу, ніводнай не было адмоўнай характарыстыкі, ніводнай.

Правяраў па розных напрамках. Ну думаю, каб самі сваіх не абаранялі там, якія характарыстыкі давалі, думаю, дай пераправеру. Ну гэта мой прынцып наогул. Ні разу не было адмоўнай характарыстыкі, ні разу.

А самых вялікіх, ну вядома ж, я ж прозвішчаў не называю пакуль. Наогул залатыя людзі. Здзіўляюся, думаю, ну як так ён мог.

І я думаю, ну, вось паспрабаваць ім як у савецкія часы. У нас жа як, Сяргей (увесь час ён называў так Алега Гайдукевіча. — НН), казалі ў савецкія часы: у Савецкім Саюзе сэксу няма». Памятаеш, хоць малады быў, памятаеш? Не. Не было. Ды яшчэ як квітнеў. І як бы з партыі не выключалі, яшчэ там чагосьці, усюды было па-рознаму. Нічога не маглі зрабіць. Ну, давайце мы гэтым мужыкам будзем забараняць чубырхацца з іншымі мужыкамі. Ну, да чаго гэта прывядзе? Ні да чаго. Тым больш праблем нам не ствараюць, працуюць добра. Але ніякай прапаганды гэтых брыдкіх з пункту гледжання, асабліва фізічных адносін, ніякай прапаганды быць у грамадстве не павінна. Чаму? Адказ вельмі просты. Яшчэ, Сяргей, ніводны мужык, як ты ведаеш, не нарадзіў. Таму гэты шлях нам непрымальны. Нам патрэбныя людзі, дзеткі. Мужыкі не нараджаюць. Таму давай прытрымлівацца класічнай, як я сказаў тонка, тэндэнцыі, трэнду, класічнай сям'і. Вось калі апусціцца на зямлю. Усё астатняе вы чулі», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Чытаць таксама:

Лукашэнка: Расійскія войскі нас не захапілі, я іх сюды прывёў і імі кірую

Лукашэнка адказаў, на каго гатовы абмяняць палітвязня Пачобута

Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей

Nashaniva.com