Лукашэнка: Расійскія войскі нас не захапілі, я іх сюды прывёў і імі кірую

Аляксандр Лукашэнка падчас паслання народу справаў запэўніць, што трымае сітуацыю ў краіне пад кантролем, а не аддаў яе у гаспадаранне Пуціну.

31.03.2023 / 14:01

З восені мінулага года на беларускіх палігонах размяшчаюцца расійскія войскі.

«Войскі займаюцца баявой падрыхтоўкай, знаходзяцца ў гатоўнасці да сумесных дзеянняў па абароне нашай агульнай абароннай прасторы. І не трэба парыцца, што тут Расія нешта захапіла. Усе гэтыя расійскія падраздзяленні навучаюцца пяццюстамі беларускімі афіцэрамі. Праводзіцца баявое зладжванне, падрыхтоўка. Дзе трэба — узбройваюцца, матэрыяльна забяспечваюцца. Пад нашым камандаваннем», — спрабаваў пераканаць прысутных Лукашэнка.

Гэтак жа ён выказаўся і пра ядзерную зброю: маўляў, яе не проста размесцяць на тэрыторыі Беларусі, гэта будзе яго зброя.

Гэта ўжо не першы раз, калі Лукашэнка абураецца таму, што ў народзе кажуць, што ўсім фактычна распараджаецца Пуцін і «рускія тут пешкі ходзяць».

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

АДКБ збіраецца сёлета правесці ў Беларусі ўжо пяць вучэнняў. Дадаліся «Бар'ер» і «Скала»

Nashaniva.com