У Крыме збіраюцца да лета наладзіць чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

Чыгуначнае злучэнне паміж Крымам і Беларуссю маюць намер наладзіць да летняга курортнага сезона 2023 года, калі будзе попыт на паездкі па гэтым кірунку, паведаміў у пятніцу журналістам «віцэ-прэм'ер» анексаванай рэспублікі Георгій Мурадаў, піша ТАСС.

31.03.2023 / 13:35

«Гэта звязана не з тым, каб запусціць цягнік, гэта звязана з тым, хочуць людзі ехаць у Крым ці не хочуць. Пакуль яшчэ сезон не пачаўся, але неаднаразова нам пацвярджалі гатоўнасць новыя вагоны паставіць да цягнікоў, якія ідуць у расійскія гарады: Маскву, Варонеж. Калі ёсць ахвотныя ехаць у Крым, адпаведна, гэта будуць вагоны, якія будуць перачэплівацца на цягнік, які ідзе ў Крым. Калі людзей будзе яшчэ больш, могуць быць і асобныя цягнікі», — сказаў Мурадаў.

Ён дадаў, што «тут няма перашкод, пытанне ў тым, як зараз будзе развівацца сітуацыя з турызмам». «Мы разумеем выдатна, што ў цяперашніх умовах магчымасці турыстычныя зніжаюцца ў сілу пагроз у адрас Крыма і спробаў арганізаваць нейкае напад на Запарожжа і Херсоншчыну. Мы, вядома, упэўненыя і разлічваем, што будзе дадзены годны адказ», — дадаў Мурадаў.

Беларуская чыгунка запускае цягнік да Архангельска. Ехаць двое сутак

У красавіку на чыгунцы будуць часовыя змены ў руху цягнікоў

У Якуціі паўночныя алені спынілі пасажырскі цягнік ВІДЭА

Nashaniva.com