Ліміт на бязпошлінны ўвоз тавараў у 1000 еўра падоўжаны да 1 кастрычніка

Савет ЕЭК на пасяджэнні 30 сакавіка прыняў рашэнне падоўжыць дзеянне бяспошліннага ліміту ўвозу тавараў для фізічных асоб у памеры 1000 еўра да 1 кастрычніка 2023 года.

31.03.2023 / 11:02

Мера была прынятая вясной мінулага года на фоне ўвядзення санкцый у дачыненні да Беларусі і Расіі і масавага сыходу заходніх пастаўшчыкоў з рынкаў дзвюх краін. Павышаны парог у 1000 еўра дзейнічаў да канца сакавіка 2023 года. Цяпер яго вырашылі падоўжыць.

Такім чынам яшчэ паўгода можна будзе атрымліваць у пасылках або ўвозіць з-за мяжы тавары на суму да 1000 еўра без выплаты мытных пошлін.

Калі б дзеянне меры не працягнулі, то ліміт з 1 красавіка знізіўся б да 200 еўра.

Трэцяя вобласць зняла абмежаванні па вывазе тавараў у краіны ЕС

Nashaniva.com