Мінчука затрымалі «за сувязь са спецслужбамі Украіны і Польшчы»

Учора супрацоўнкі АМАПа затрымалі 29-гадовага Ігната Рычкова. Гэта адбылося прама на вуліцы каля Dana Mall і Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе «Вясна».

31.03.2023 / 09:17

Фота ілюстрацыйнае

Яго павезлі на ператрус, у выніку якога забралі тэхніку. Сілавікі сказалі, што яму дадуць 15 сутак, а за гэты час будуць шукаць ягоныя сувязі са спецслужбамі Украіны і Польшчы.

Вядома, што за некалькі гадзін да гэтага супрацоўнікі АМАПа ў поўным абмундзіраванні ўламаліся ў пад'езд, дзе жыве Ігнат, але праз некаторы час з'ехалі. У хуткім часе мужчыну затрымалі.

Nashaniva.com