Сіноптыкі і ратавальнікі папярэдзілі пра галалёдзіцу і іншыя неспрыяльныя ўмовы

Сёння, 31 сакавіка, месцамі на дарогах краіны чакаецца галалёдзіца. 

31.03.2023 / 08:14

Сярод фактараў небяспекі ратавальнікі называюць магчымае цяжкасць руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення ДТЗ, рызыка траўматызму.

«Станоўчыя тэмпературы абумовяць раставанне снегу, з-за чаго пагаршаецца гідралагічнае становішча: узнікаюць затапленні ад рэк і талых вод, асабліва гэта тычыцца нізінных участкаў. З-за паслаблення трываласці лёду высокая небяспека няшчасных выпадкаў на вадаёмах», — падкрэслілі ў МНС.

Сёння ў першай палове дня магчымыя дажджы на большай частцы тэрыторыі, па поўначы — з мокрым снегам. Чакаеццада +9, па заходняй частцы да +14.

Nashaniva.com