Забараняюць увозіць і прадаваць у Беларусі пральны парашок «Міф»

Забарону на ўвоз у Беларусь расійскага пральнага парашку «Міф» увёў з 3 красавіка Дзяржстандарт. Гэта тычыцца прадукцыі з пазнакай «аўтамат свежы колер». Тавар ужо з'явіўся ў спісе небяспечных, піша Office Life.

30.03.2023 / 17:04

Гаворка ідзе пра папулярны пральны парашок, які вырабляе ТАА «Проктэр энд Гэмбл-Навамаскоўск» у Тульскай вобласці Расіі. Яго нельга як увозіць, так і прадаваць на тэрыторыі Беларусі.

Вытворца пазначыў у маркіроўцы, што парашок можна выкарыстоўваць «у пральных машынах любога тыпу». Але Дзяржстандарт звярнуў увагу, што мыйны сродак не можа прымяняцца для машын з франтальнай загрузкай. Рэч у тым, што паказчык «пенаўтваральная здольнасць» не павінен перавышаць 180 мм, а ў дадзеным выпадку ён аказаўся роўны каля 207 мм.

У Дзяржстандарце лічаць, што такое перавышэнне паказчыка ўводзіць у зман спажыўца прадукцыі як па яе прызначэнні і якасці, так і па бяспецы.

Акрамя таго, прадукцыя не вытрымала і абавязковых патрабаванняў ДАСТа па паказчыку «мыйная здольнасць». Ён павінен складаць не менш за 85%, але насамрэч не дацягнуў і да 56%. Гэты момант, на думку рэгулятара, таксама ўводзіць спажыўцоў у зман.

Чытайце таксама:

У Беларусі забаранілі прадаваць адзенне папулярнага брэнда

У Беларусі забаранілі прадаваць ніжнюю бялізну вядомага італьянскага брэнда

Забаранілі прадаваць карамель Love is і некаторыя соусы

Nashaniva.com