Журналіста WSJ Эвана Гершковіча арыштавалі на два месяцы за « шпіянаж супраць РФ»

Мужчына падазраецца ў шпіянажы ў інтарэсах амерыканскага ўрада. Па даных ФСБ РФ, Гершковіч па заданні ЗША ажыццяўляў збор звестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу. Сёння Лефортаўскі суд Масквы арыштаваў журналіста на два месяцы без права ўнясення закладу.

30.03.2023 / 15:55

Журналіст быў затрыманы ў Екацярынбургу пры спробе атрымання сакрэтных звестак, адзначылі прапагандысты.

Прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што тое, чым займаўся ў Екацярынбургу супрацоўнік амерыканскага выдання The Wall Street Journal, не мае дачынення да журналістыкі».

Прэс-сакратар Пуціна Пяскоў заявіў, што Гершковіч нібыта займаўся шпіянажам і быў злоўлены на месцы злачынства. Але дадаў, што карпункт амерыканскага выдання працягне працу.

У сваю чаргу, The Wall Street Journal адхіляе абвінавачванні ў адрас свайго затрыманага ў Расіі карэспандэнта і патрабуе яго неадкладнага вызвалення.

«Узялі з доказамі злачынства». У Крамлі пракаментавалі затрыманне журналіста WSJ

Nashaniva.com