Дырэктарку цэнтра «100 балаў» вызвалілі

Дырэктарку рэпэтыцыйнага цэнтра «100 балаў» Таццяну Карней вызвалілі. Затрыманай застаецца бухгалтарка цэнтра, паведамляе Радыё Свабода.

30.03.2023 / 14:38

Учорашнія ператрусы ў мінскім офісе і рэгіянальных філіялах цэнтра былі звязаныя з цікаўнасцю да цэнтра фінансавай міліцыі.

Вядомы рэпетытар, саўладальнік цэнтра «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і саўладальнік цэнтра Аляксей Іваноў былі затрыманыя ў канцы снежня і цяпер знаходзяцца за кратамі, іх вінавацяць паводле «народнага артыкула» 342 КК.

Чытайце таксама:

Справу Яўгена Лівянта рыхтуюць да перадачы ў суд

Дачку рэпетытара Лівянта затрымалі на судзе над бацькамі

«Верагодна, хочуць паказаць, што яны будуць затрымліваць усіх і кожнага». Калегі пра затрыманне Яўгена Лівянта і яго сям'і

Nashaniva.com