У Крычаве з-за паводкі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі

У сувязі з узняццем грунтавых вод і масавым падтапленнем вуліц і жылых дамоў у Крычаве старшыня райвыканкама Андрэй Седукоў даў распараджэнне ўвесці ў горадзе рэжым НС, ​ паведамілі БЕЛТА ў Крычаўскім райвыканкаме.

30.03.2023 / 12:24

Фота: тэлеграм-канал «Чэрыкаў online»

З-за перападаў надворʼя і ўзняцця грунтавых вод жылая забудова ў раёне старога цэментнага завода аказалася падтоплена. 

Аказанне дапамогі грамадзянам ідзе ў кругласутачным рэжыме, у горадзе дзейнічае гарачая лінія, піша БЕЛТА.

Чытайце таксама:

На Магілёўшчыне разводдзе адрэзала частку аднаго з раёнаў ад «вялікай зямлі». Затоплена пераправа цераз Сож

Nashaniva.com