Твітар Маска стаў самым чытаным у свеце

Яго профіль абагнаў па колькасці падпісчыкаў старонку былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

30.03.2023 / 12:13

Ілан Маск, фота AP

На раніцу чацвярга на Ілана Маска падпісаныя 133 070 628 карыстальнікаў, у той час як у Барака Абамы 133 042 957 падпісчыкаў.

«Ілан Маск сабраў найбольшую колькасць падпісчыкаў у твітары, праз пяць месяцаў пасля куплі платформы за 44 мільярды даляраў. З больш чым 133 мільёнамі падпісчыкаў 51-гадовы гігант тэхналагічнай сферы абагнаў былога прэзідэнта Барака Абаму, якому належаў рэкорд з 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні Кнігі рэкорда Гінэса.

Nashaniva.com