Стартаваў конкурс міні-грантаў для беларускіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў у Польшчы

Беларускі моладзевы хаб у Варшаве абвясціў вясновы конкурс міні-грантаў для беларускіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў у Польшчы. Праект рэалізуецца пры падтрымцы амбасады Нідэрландаў у Польшчы.

29.03.2023 / 21:35

Вы маеце ідэю, якую б хацелі рэалізаваць на карысць Беларусі ці для беларусаў ў Польшчы?

Падзяліцеся вашай ідэяй і атрымайце фінансавую і кансультацыйную падтрымку для яе рэалізацыі!

Дэдлайн падачы заявак: 10 красавіка 2023г. (да 23:59)

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 17 красавіка 2023 года. 

Лепшыя атрымаюць фінансавую падтрымку ў памеры да 1000 злотых для рэалізацыі ідэі, а таксама неабходныя кансультацыі спецыялістаў.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць заяўку па спасылцы

Пытанні і ўдакладненні па конкурсу можна адпраўляць на электронную пошту konkurs@bmhub.org.

Nashaniva.com