Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май

Генштаб УСУ плануе пачаць контрнаступленне вясной. Верагодна, гэта адбудзецца ў красавіку-маі, заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у каментары эстонскай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі ERR.

29.03.2023 / 18:33

Аляксей Рэзнікаў. Фота: Фэйсбук

Адпаведную заяву міністр зрабіў, адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, калі на перадавой з'явяцца нямецкія танкі Leopard. Па словах Рэзнікава, гэта адбудзецца падчас контрнаступлення, найбольш ўдалы момант для якога вызначыць Генштаб.

Рэзнікаў таксама дадаў, што ўкраінскае наступленне плануецца ў некалькіх кірунках, адзначыўшы, што на пачатак аперацыі могуць паўплываць умовы надвор'я.

«Увесну наша зямля вельмі вільготная. Можна выкарыстоўваць толькі гусенічны транспарт. Думаю, мы зможам убачыць іх [танкі Leopard] у красавіку-маі», — сказаў міністр.

Гаворачы пра само наступленне, міністр заявіў, што на працягу 2023 года свет убачыць «вельмі пазітыўныя змены для Украіны».

«Я ўпэўнены, што мы працягнем вызваляць часова акупаваныя тэрыторыі, як гэта было зроблена ў Кіеве, Чарнігаве, Сумах, Харкаве, Херсоне», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне

Наўрад ці «ў стылі НАТА». Заходнія эксперты апісалі магчымы сцэнар будучага контрнаступлення Украіны

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Эксперт расказаў, як заходнія танкі зменяць ход вайны ва Украіне

Der Spiegel: Нямецкія «Леапарды» ўжо ва Украіне

Nashaniva.com