Замест шведскай H&M у Мінск заедзе расійская Befree

Былыя плошчы шведскага брэнда H&M у ТРЦ Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў зойме крама расійскай маркі Befree. Пра гэта паведамляе партал kaktutzhit.by.

29.03.2023 / 16:03

Яшчэ адна гандлёвая кропка Befree атабарыцца ў ТРЦ «Палаца» на праспекце Ціміразева, 74а. Тут расіяне таксама заменяць H&M. Паводле інфармацыі выдання, новы арандатар ўжо вывесіў на вітрынах аб'явы аб наборы супрацоўнікаў.

Befree — моладзевы брэнд адзення, абутку і аксесуараў, які належыць Melon Fashion Group. Кампанія таксама валодае папулярнымі маркамі Zarina, Love Republic і Sela. Сёння сетка налічвае звыш 800 крам.

Што ж тычыцца H&M, то брэнд закрыў абедзве свае кропкі ў Мінску ў канцы кастрычніка мінулага года.

Чытайце таксама:

«Еўраопт» прадае тавары з IKEA. «Адкуль яны — наша ўнутраная інфармацыя»

Bershka, Zara і Pull&Bear вяртаюцца ў Расію. Але пад новымі назвамі

Які брэнд з'явіўся на месцы шведскага H&M у Galleria Minsk

Nashaniva.com