Школьніца прыдумала, як з адпрацаваных батарэек атрымліваць каштоўныя для сельскай гаспадаркі мікраэлемент

Аліна Белавусава, навучэнка 9 класа сярэдняй школы № 96 Мінска, прыдумала, як з адпрацаваных батарэек атрымліваць каштоўныя для сельскай гаспадаркі мікраэлементы, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

29.03.2023 / 11:52

Аліна Белавусава атрымала сярэбраны медаль на міжнародным конкурсе навуковых і тэхнічных праектаў навучэнцаў I-FEST. Фота: Мінадукацыі

За свой праект, прысвечаны перапрацоўцы адпрацаваных батарэек, Аліна атрымала сярэбраны медаль на міжнародным конкурсе навуковых і тэхнічных праектаў навучэнцаў I-FEST, які праходзіў у Тунісе.

Кіраўніком праекта з’яўляецца педагог дадатковай адукацыі сярэдняй школы № 96 Мінска Юрый Жыгадла.

Міжнародны конкурс навуковых і тэхнічных праектаў навучэнцаў I-FEST праходзіў у туніскім горадзе Манасцір з 16 па 22 сакавіка.

Nashaniva.com