МЗС РФ лічыць, што ў Беларусь з Украіны могуць закінуць дыверсійныя групы з мэтай звяржэння Лукашэнкі

Расія не выключае, што ў Беларусь з Украіны будуць перакінутыя дыверсійныя групы, якія хочуць звяржэння кіраўніцтва краіны. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Міхаіл Галузін, піша ТАСС.

29.03.2023 / 10:35

«За апошнія месяцы істотна ўзмацнілася жорсткасць рыторыкі прадстаўнікоў «беларускіх нацыяналістычных фармаванняў», якія ваююць у складзе УСУ ў Данбасе і актыўна падтрымліваюцца кіеўскімі ўладамі і іх заходнімі куратарамі», — сказаў Галузін.

Паводле прадстаўніка МЗС, лідары і камандзіры добраахвотнікаў «адкрыта гавораць, што ў будучым плануюць прымяніць свой баявы вопыт для сілавога звяржэння дзейнага беларускага кіраўніцтва».

«У сувязі з гэтым нельга выключаць магчымай перакідкі ў рэспубліку такіх дыверсійных груп», — сказаў ён.

Nashaniva.com