Расіяне занялі дзве траціны Бахмута — ISW

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у апошняй зводцы паведамляе, што, паводле яго ацэнак, расіяне за апошні тыдзень узялі пад кантроль яшчэ прыкладна пяць адсоткаў тэрыторыі Бахмута, і цяпер займаюць каля 65% тэрыторыі горада.

29.03.2023 / 07:31

ISW піша, спасылаючыся на паведамленні расійскіх крыніц і геалакаваныя відэа, што з поўдня часткі ПВК «Вагнер» прасунуліся да самага цэнтра, да рынка і Палаца культуры, размешчанага побач з будынкам гаррады; на паўночным захадзе горада ПВК «Вагнер» цалкам узялі тэрыторыю АЗАМ-завода па апрацоўцы каляровых металаў — і прасунуліся ў прамзону паўднёвей.

Плошча Бахмута складае крыху больш за 40 кв. км, такім чынам, 5% тэрыторыі горада — гэта каля двух квадратных кіламетраў.

У сваю чаргу ўкраінскі Генштаб паведамляе, што Бахмут трымаецца

Таксама расіяне атакуюць на самым паўночным адрэзку фронту і ў раёнах Аўдзееўкі і Мар'інкі, але іх атакі беспаспяховыя.

«На Бахмуцкім кірунку вораг працягвае штурмавыя дзеянні ў горадзе Бахмут. Тым не менш, нашы абаронцы мужна трымаюць горад, адбіваюць шматлікія атакі праціўніка», — паведамляе генштаб і далей распавядае аб адбітых, як ён сцвярджае, нападах у раёнах на паўночны захад і паўднёвы захад ад Бахмута.

Чытайце таксама:

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка

Nashaniva.com