Разгляд літоўскага закона, які абмяжоўваў правы беларусаў, перанеслі

Разгляд літоўскага законапраекта XIVP-2496 (2), які абмяжоўваў правы грамадзян Расіі і Беларусі ў Літве, перанесены. На які тэрмін, невядома, але з парадку пасяджэнняў Сейма на 30 сакавіка гэтае пытанне выключана.

28.03.2023 / 21:50

Папраўкі, прынятыя ў першым чытанні пераважнай большасцю галасоў дэпутатаў Сейма, выклікалі вялікі грамадскі рэзананс не толькі ў Беларусі і Расіі, але і ў самой Літве.

Яны, у прыватнасці забаранялі грамадзянам Расіі і Беларусі, уключаючы этнічных літоўцаў, прэтэндаваць на атрыманне грамадзянства і купляць нерухомасць.

Ініцыятыўная група, якая выступіла за карэктаванне закона, прадставіла анлайн-петыцыю, якую падпісалі больш за паўтары тысячы чалавек, і зварот у Сейм з просьбай змяніць найбольш рэзанансныя папраўкі. Выглядае, што гэта не засталося па-за ўвагай заканадаўцаў.

Чытайце таксама:

Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

У Літве хочуць прыпыніць прыём заяў на грамадзянства ад беларусаў і расіян

Nashaniva.com