УСУ ўдалося захапіць 15 сучасных расійскіх танкаў Т-90 «Прарыў»

УСУ ўдалося захапіць 15 сучасных расійскіх танкаў Т-90 «Прарыў». Пра гэта паведаміла Стратэгічнае камандаванне УСУ.

28.03.2023 / 14:29

Т-90М — адзін з самых сучасных расійскіх танкаў, які распрацоўваецца з пачатку нулявых. Ён вельмі падобны да танка Т-72, ​​але валодае мацнейшай дынамічнай абаронай і мадэрнізаванай гарматай.

На трафейных танках украінскія вайскоўцы знайшлі французскае абсталяванне сувязі і мікрасхемы, набытыя ў абыход санкцый. Некаторыя платы выпайваюцца з бытавой электронікі.

Чытайце таксама:

Расійскі эксперт прызнаў перавагу тактыкі ўкраінскай арміі

Украінскія экіпажы вяртаюцца ва Украіну пасля навучання на брытанскіх танках Challenger 2

Наўрад ці «ў стылі НАТА». Заходнія эксперты апісалі магчымы сцэнар будучага контрнаступлення Украіны

Nashaniva.com