Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу абвешчаны і на сераду

У сераду будзе воблачна, па захадзе з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі (снег, мокры снег, ноччу ва ўсходніх раёнах з дажджом).

28.03.2023 / 13:46

Фота: БелТА

Ноччу па ўсходняй палове ў многіх раёнах, днём месцамі будуць моцныя ападкі. У асобных раёнах мяцеліца, ноччу па ўсходзе слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4 — плюс 1 градус. Удзень чакаецца мінус 1 — плюс 4 градусы, а па захадзе — да плюс 6 градусаў.

Nashaniva.com