Дзяржкантроль прыбраў з паліц крамы ў Гомелі пратэрмінаваную прадукцыю — паліцы засталіся пустымі ФОТА

За грубыя парушэнні заканадаўства аб якасці і бяспецы прадукцыі прыпыненая праца некаторых падраздзяленняў крамы «Дыяніс» у Гомелі, паведамляе КДК.

28.03.2023 / 13:15

Паліцы да і пасля праверкі КДК. Фота: КДК

Камітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці ў адным з гандлёвых абʼектаў сеткі «Дыяніс» зафіксаваў пратэрмінаваную кулінарную прадукцыі ўласнай вытворчасці, на прадукцыю ў гандлёвым абʼекце адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць яе якасць і бяспеку, прадастаўлялася недакладная інфармацыя пра час і дату вытворчасці.

КДК канфіскаваў з продажу 195 кг прадукцыі, у якой выйшаў тэрмінам прыдатнасці.

Акрамя таго, у гандлёвым абʼекце пакупнікам прапаноўваліся «са зніжкай» загнілі перцы, усохлыя, з цёмнымі плямамі лімоны і бананы з парушэннем цэласнасці лупіны, што забаронена санітарнымі нормамі і правіламі, піша прэс-служба КДК.

За парушэнні заканадаўства КДК закрыў абʼект грамадскага харчавання і аддзел па рэалізацыі гатовай кулінарнай прадукцыі гандлёвага абʼекта да ліквідацыі парушэнняў.

Nashaniva.com