Беларусу, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі ў 2020-м, сабралі больш за 65 тысяч злотых

«Тысеў Віталь — добры чалавек, кахаючы муж і верны сябар. Яго жыццё — незаслужаны пастаянны і невыносны боль. Нягледзячы на ​​пакуты, сур'ёзныя праблемы са здароўем і асабістыя цяжкасці, Віталь заўсёды дапамагаў кожнаму і працягвае дапамагаць, калі дазваляе здароўе», — пішуць аўтары абвешчанага збора.

28.03.2023 / 11:26

У жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зраслісь суставы хрыбетніка і іншыя суставы. Напярэдадні паўторнага затрымання ён паспеў з'ехаць у Польшчу.

Праведзеная ў Польшчы поўная дыягностыка хрыбетніка паказала, што Віталю тэрмінова патрэбная аперацыя па рэканструкцыі ўсяго пазваночніка.

Уся аперацыя мужчыны абыйдзецца ў 81 281 злоты (+ каля 30% звыш гэтай сумы трэба мець дадаткова на выпадак форс-мажорных абставін).

Віталь адкрыў збор толькі на 35 000 злотых — як пішуць у каментарах арганізатары, мужчыне было няёмка прасіць у людзей дапамогі на ўсю суму: ён і яго блізкія збіраліся ўзяць крэдыт, каб хапіла на аперацыю.

Цяпер на яго рахунку больш за 65 тысяч злотых. Але яму можна больш дапамагчы.

Nashaniva.com