МНС расказала, што гарэла ў раёне Мінскага аўтазавода

Увечары 27 сакавіка ў раёне аўтазавода нешта стала моцна гарэць і падымаліся чорныя клубы дыму. Адносна таго, што гэта было, узнікалі розныя версіі. І толькі позна ўвечары МНС дало тлумачэнні.

28.03.2023 / 01:54

Фота з сацсетак

Паводле афіцыйнай інфармацыі, пажар адбыўся на тэрыторыі ААТ «Мінскжалезабетон».

«Адбылося загаранне трох грузавых аўтамабіляў МАЗ на адкрытай пляцоўцы», — паведамілі ў МНС.

Пра пацярпелых нічога не гаварылася.

Чытайце таксама:

У Мінску моцны пажар у раёне аўтамабільнага завода

Nashaniva.com