Беларускі спартыўны клуб трыумфальна выступіў на агульнапольскім турніры па каратэ

Каманда беларускага спартыўнага клуба Volat, які дзейнічае на эміграцыі ў Польшчы, узяла на агульнапольскім турнірэ па каратэ 3 «золата» і 1 «срэбра». Поспех дасягнуты пад кіраўніцтвам трэнера Віталя Рака.

27.03.2023 / 23:31

Спаборніцтвы Raion Cup прайшлі ў горадзе Сьрода-Велькапольска, што пад Познанню. Удзел у іх прымалі каля 400 атлетаў з больш чым 20 клубаў.

Ад «Волата» ўдзельнічалі 5 спартоўцаў, якія атрымалі 4 узнагароды. 3 з іх — найвышэйшыя.

Nashaniva.com