Былога следчага Яўгена Юшкевіча ўнеслі ў «тэрарыстычны спіс»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі зноў абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», — там з'явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек, піша «Вясна». 

27.03.2023 / 20:46

Яўген Юшкевіч

Сярод новадалучаных — Яўген Юшкевіч, Аляксандр Грыдзюшка, Андрэй Валасач і Сяргей Уласавец.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1034 чалавекі, з іх 286 беларусаў.

Чытайце таксама:

Былому следчаму Яўгену Юшкевічу далі 11 гадоў зняволення

Экс-следчы Яўген Юшкевіч на судзе не журыцца — ён бадзёры і ўсмешлівы

Nashaniva.com