Бачылі фота папы рымскага ў пухавіку? Гэта чарговы фэйк, створаны, канешне ж, нейрасеткай

На мінулым тыдні ў інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі папы рымскага ў модных пухавіках. Карыстальнікі сацсетак прынялі гэта за праўду, пачаўшы актыўна посціць і каментаваць фота на сваіх старонках. Але аказалася, што гэта быў фэйк.

27.03.2023 / 20:14

Як потым высветлілася, карцінкі зроблены з дапамогай папулярнай нейрасеткі Midjorney.

Калі стала відавочна, што фота ўсё ж такі фэйкавыя, у твітары ізноў пачаліся размовы аб будучыні з такімі нейрасеткамі. Паведамляюць, што нават мадэратарам Twitter давялося ставіць пад некаторымі твітамі маркі аб фэйкавай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Мы дазваляем штучнаму інтэлекту прымаць за нас занадта шмат рашэнняў — псіхолаг

З'явілася нейрасетка, якая зробіць ветлівым любое гнеўнае пасланне з абразамі. Выпрабавалі яе на выказваннях лукашыстаў

Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця

Дэндзі беларускай апазіцыі. Што можна сказаць пра вінтажны пухавік Пазняка

Nashaniva.com