«Байпол» сцвярджае, што выявіў на Дзень Волі ў Вільні «ціхара» з камерай

«Байпол» паведамляе, што 25 сакавіка ў Вільні пры правядзенні святочных мерапрыемстваў да Дня Волі, «уважлівымі беларусамі быў заўважаны мужчына, які, знаходзячыся ў баку ад удзельнікаў свята фіксаваў тое, што адбываецца на відэакамеру». «Байпол» сцвярджае, што ідэнтыфікаваў чалавека. Гэта былы міліцыянер.

27.03.2023 / 13:10

Паводле «Байпол», «ціхаром» аказаўся жыхар Мінска, былы супрацоўнік міліцыі — старшы інспектар аператыўна-дзяжурнай службы ДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама Трапашка Андрэй Уладзіміравіч.

«Байпол» паведамляе, што інфармацыя пра Трапашку перададзена зацікаўленым асобам.

Таксама «Байпол» просіць усіх, каму нешта вядома пра гэты выпадак, звяртацца да іх.

Nashaniva.com