У Баранавічах пʼяны кіроўца знёс сімвал горада

Вечарам 26 лютага 22-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна па праспекце ў Баранавічах не справіўся з кіраваннем: машыну разгарнула, і яна ўехала ў арт-абʼект у выглядзе каванага паравоза, піша «Наш край».

27.03.2023 / 11:27

 

Па інфармацыі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, мужчына быў пʼяны: 1,5 праміле алкаголю. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, аўтамабіль змешчаны на штрафстаянку. Сам парушальнік не пацярпеў.

Але яго машына атрымала сурʼёзныя механічныя пашкоджанні. Таксама было пашкоджана дарожнае пакрыццё, тратуар, зялёная зона і сам пастамент.

Разам з рэйкамі паравозік зрушыўся, пярэдняя яго частка і колы адляцелі ў бок. Важыць канструкцыя ў агульнай складанасці каля тоны.

Падарунак у выглядзе каванага паравозіка на ўездзе ў Баранавічы паднесла жыхарам да 75-годдзя з дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадская ЖКГ у ліпені 2019 года. Паравозік сустракаў гасцей горада на ўездзе з паўночнага боку.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» прымусілі баранавіцкі афіцыёз павіншаваць беларусаў з Днём Волі

Nashaniva.com