Пажылая пара загінула ў Барысаве з-за атручэння чадным газам

У Барысаве два чалавекі загінулі ад атручэння чадным газам, паведамляе БЕЛТА.

27.03.2023 / 10:15

Інфармацыю пра двух загінулых чалавек — мужчыны 1943 года нараджэння і яго жонкі 1947 года нараджэння — у МНС атрымалі вечарам 26 сакавіка. Іх знайшлі ў лазні на тэрыторыі прыватнага дома.

Як мяркуецца, пенсіянеры памерлі ад атручэння ўгарным газам.

Nashaniva.com