У Мінску кіроўца збіў школьніцу, калі тая пераходзіла дарогу на зялёны

Здарэнне адбылося на вуліцы Казінца 26 сакавіка каля 14:30, паведамляе ДАІ Мінска. 

26.03.2023 / 18:53

Фота з месца здарэння

37-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen непадалёк ад прыпынка «Ручай» па вуліцы Казінца наехаў на 15-гадовую дзяўчыну, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

З цялеснымі пашкоджаннямі яе даставілі ў бальніцу для абследавання.

На месцы інцыдэнту працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Фота з месца здарэння

Nashaniva.com