ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчаная ядзерная зброя — Барэль

Кіраўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Жазэп Барэль заявіў пра гатоўнасць увесці новыя санкцыі ў выпадку размяшчэння Расіяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.

26.03.2023 / 18:12

Беларускія прапагандысты заяўляюць, што наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі будзе гарантаваць мір.

У твітары палітык адзначыў, што такі крок стане «безадказнай эскалацыяй і пагрозай для еўрапейскай бяспекі».

«Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар. ЕС гатовы адказаць новымі санкцыямі», — напісаў Барэль.

#Belarus hosting Russian nuclear weapons would mean an irresponsible escalation & threat to European security. Belarus can still stop it, it is their choice.

The EU stands ready to respond with further sanctions.

— Josep Borrell Fontelles (@JosepBorrellF) March 26, 2023

Нагадаем, размяшчэнне ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі анансаваў у суботу, 25 сакавіка, Уладзімір Пуцін.

Украінскае МЗС заклікала беларусаў не дапусціць размяшчэння расійскай ядзернай зброі. У афіцыйнай заяве ведамства гаворыцца пра патрэбу неадкладна склікаць пазачарговае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН.

Чытайце таксама:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Nashaniva.com