Пентагон: Няма ніякіх прыкмет, што РФ плануе прымяніць ядзерную зброю

Пасля заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія б указвалі на тое, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю.

26.03.2023 / 08:04

 

Скрын відэа Мінабароны

 «Мы не бачым ніякіх прычын для карэкціроўкі нашай уласнай стратэгічнай ядзернай пазіцыі, а таксама ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю. Мы застаемся адданымі калектыўнай абароне альянсу НАТА», — заявілі ў Міністэрстве абароны ЗША, перадае Reuters.

Учора прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.

«Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даўно ставіць пытанне аб тым, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую тактычную ядзерную зброю, — сказаў Пуцін. — Мы ўжо перадалі ў Беларусь наш вядомы, вельмі эфектыўны комплекс »Іскандэр«, ён таксама можа быць носьбітам. З 3 красавіка пачынаем навучанне экіпажа і 1 ліпеня заканчваем будаўніцтва спецыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі».

Чытайце таксама:

Сахашчык: Мы павінны нешта зрабіць, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна 

Nashaniva.com