Прыкметная акцыя на Дзень Волі прайшла ў Батумі

25 сакавіка ў грузінскім Батумі адбылася вялікая акцыя да Дня Волі, рэпартаж з яе надрукавала Радыё Рацыя.

25.03.2023 / 23:08

Распачалася акцыя шэсцем па цэнтральнай вуліцы Абашыдзэ і завершылася на Плошчы Еўропы. На акцыі гучалі прамовы прадстаўнікоў беларускай дыяспары, прагучалі віншаванні з Днём Волі ад Святланы Ціханоўскай, Івонкі Сурвілы, ваяроў з Палка Каліноўскага, Зянона Пазняка.

«Мы, беларусы, мусім вярнуць сваю дзяржаву, волю, незалежнасць і вярнуцца самі з турмаў, эміграцыі і з-пад страху. Спадзяюся, што хутка мы будзем святкаваць гэтую дату не толькі на чужыне, але і ў родных гарадах: Менску, Берасці, Гародні!», — сказаў падчас мітынгу прадстаўнік дыяспары Аджарыі ў Каардынацыйнай радзе Раман Кісляк.

Выступіў на мітынгу і прадстаўнік украінскай грамады ў Батумі Аляксей Севярыненка: «Я лічу, што нашая барацьба супольная. Мы маем агульнага ворага і мы маем агульную мэту. Калісьці даўно ў мяне ўзнікла думка: а што было б, калі б гістарычна перамагла не Масковія, якую мы зараз ведаем як Расію, а Вялікае Княства Літоўскае? І мне здаецца, што неўзабаве мы гэта пабачым на ўласныя вочы!»

Чытайце таксама:

Як беларусы Вільні святкавалі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

На цырымонію адкрыцця помніка аўтару бела-чырвона-белага сцяга з Ізраіля прыляцелі нашчадкі ўратаваных ім людзей

Беларусы Тбілісі адсвяткавалі Дзень Волі ФОТЫ

Дзень Волі ў Варшаве ФОТЫ

«Мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве Беларусь!» Камандзір палка Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Днём Волі

«Мы ўмеем рабіць немагчымае», — Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі

Nashaniva.com