Пад Магілёвам на адной з дарог машыны садзяцца на дно і сядзяць у гразі гадзінамі ВІДЭА

Чытачы выдання «Магілеў.Анлайн» прыслалі яму відэа, як цяпер выглядае паварот у садовае таварыства «Авангард» пад Магілёвам. Па іх словах, кожны год вясной гэтую дарогу каля вёскі Гуслішча размывае так, што праехаць абсалютна немагчыма.

25.03.2023 / 19:26

Кожны метр дарогі — салома, палкі, распавядаюць чытачы. На дно садзіцца практычна кожная машына меншага памеру, большыя яшчэ так-сяк выцягваюць. Шмат каму даводзіцца так стаяць гадзінамі.

Пры гэтым відавочцы, якія згубілі на гэтай дарозе тры гадзіны, сцвярджаюць, што «ў аб'езд не праехаць, спецыяльна насыпаюць агароджы з зямлі, застаецца адна дарога, па якой не праехаць. А дамоў больш за тысячу. Проста стаміліся ад такога стаўлення да людзей».

Відэа сапраўды ўражвае. Здаецца, што машына, якая спрабуе вырвацца з гразі, вось-вось выбухне ад напружання.

Чытайце таксама:

«Праектам рух транспарту ў зімовы і паводкавы перыяды не прадугледжваўся». Пад Чэрыкавам важная дарога ператварылася ў кашу

У Асіповічах мужчына патануў у яміне паўтараметровай глыбіні

У Мінску дзве дзяўчынкі ўгрузлі па пояс у гразь

Nashaniva.com